~~META: title = Ніл Гілевіч — Восень &keywords = гілевіч, &rarr, гілевічаніл, &mdash, гілевіч &rarr, гілевічаніл гілевіч &abstract = Чытаць верш "Восень" Ніла Гілевіча &iftrue = nan ~~ ====== Ніл Гілевіч — Восень ====== //Перайманне\\ з «наватараў»// \\ Восень — бяззубая, лысая восень!\\ Пшыкае ў лузе зрудзелая порхаўка,\\ Лезе ў гароды пражэрлівы вусень,\\ Лес атрасаецца жоўтаю перхаццю.\\ Толькі й чутно, як дзятлы-эскулапы\\ Стукаюць моцнымі дзюбамі ў пушчы.\\ Дрэвы бязмоўныя, як асталопы.\\ Гумны разінулі чорныя пашчы.\\ Рыжай лісіцаю сцелецца верасень,\\ Хмары у небе — трыбухатыя каровы.\\ Не бяда, што ні сэнсу,\\ Ні ладу ў вершы.\\ Затое, глядзіце,\\ Як рыфмуецца здорава!\\ \\ 1961 ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/ніл-гілевіч]] * [[творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-родныя-дзеці-гдз]] * [[творы/ніл-гілевіч/матывы-і-вобразы-паэзіі-ніла-гілевіча]] * [[творы/ніл-гілевіч/грамадзянская-і-медытатыўная-лірыка-ніла]] * [[творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-лодачкі]]