~~META: title = Ніл Гілевіч — Вожык, дзе твая хаціна? &keywords = вожык, спаць &abstract = Верш Ніла Гілевіча "Вожык, дзе твая хаціна?" &iftrue = nan ~~ ====== Ніл Гілевіч — Вожык, дзе твая хаціна? ====== – Вожык, дзе твая хаціна?\\ Дзе прытулішся ў мароз?\\ Ён, калючы, як шыпшына,\\ На іголках лісце нёс.\\ – Хатка-норка пад хваінай,\\ Там радзіўся, там узрос.\\ – А што будзеш есці, вожык?\\ У адказ запыхкаў ён:\\ – Лягу спаць я ў цёплы ложак –\\ Буду спаць да весніх дзён! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-лодачкі]] * [[творы/ніл-гілевіч/грамадзянская-і-медытатыўная-лірыка-ніла]] * [[творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-родныя-дзеці-гдз]] * [[постаці/ніл-гілевіч]] * [[творы/ніл-гілевіч/матывы-і-вобразы-паэзіі-ніла-гілевіча]]