Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ніл-гілевіч:ніл-гілевіч-верабей

Гэта старая версія дакумента!


Ніл Гілевіч — Верабей

Холад цісне ўсё мацней,
Стынуць дрэвы ў шэрані.
Прабірае да касцей
Верабейку шэрага.

Скача, скача па двары,
Пырхае, чырыкае.
Гора, што ні гавары,
Гора дый вялікае.

Абляцеў усё сяло,
Гумны ўсе і сметнікі, –
Ні крупінкі, як назло,
Не разжыўся, бедненькі.

Ох і цяжкая зіма
З лютай сцюжай гэткаю!
Сеў бядак і задрамаў
Пад старой паветкаю.

І сасніў, нібыта зноў
Свеціць сонца весняе,
А яды – на сто гадоў
У запас нанесена!

Прахапіўся верабей,
Зірк: ажно за студняю,
У кармушцы, на вярбе,
Снегіры палуднуюць!

Ён туды – чырык! чырык!
Узляцеў на дошчачкі:
– Расступіцеся, сябры!
Дайце мне хоць трошачкі!

Падобныя старонкі

  • ніл-гілевіч/матывы-і-вобразы-паэзіі-ніла-гілевіча
  • ніл-гілевіч/грамадзянская-і-медытатыўная-лірыка-ніла
  • ніл-гілевіч
  • ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-лодачкі
  • ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-родныя-дзеці-гдз
творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-верабей.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki