~~META: title = Ніл Гілевіч — Верабей &keywords = гора, скача, чырык &abstract = Чытаць верш Ніла Гілевіча "Верабей" &iftrue = nan ~~ ====== Ніл Гілевіч — Верабей ====== Холад цісне ўсё мацней,\\ Стынуць дрэвы ў шэрані.\\ Прабірае да касцей\\ Верабейку шэрага.\\ \\ Скача, скача па двары,\\ Пырхае, чырыкае.\\ Гора, што ні гавары,\\ Гора дый вялікае.\\ \\ Абляцеў усё сяло,\\ Гумны ўсе і сметнікі, –\\ Ні крупінкі, як назло,\\ Не разжыўся, бедненькі.\\ \\ Ох і цяжкая зіма\\ З лютай сцюжай гэткаю!\\ Сеў бядак і задрамаў\\ Пад старой паветкаю.\\ \\ І сасніў, нібыта зноў\\ Свеціць сонца весняе,\\ А яды – на сто гадоў\\ У запас нанесена!\\ \\ Прахапіўся верабей,\\ Зірк: ажно за студняю,\\ У кармушцы, на вярбе,\\ Снегіры палуднуюць!\\ \\ Ён туды – чырык! чырык!\\ Узляцеў на дошчачкі:\\ – Расступіцеся, сябры!\\ Дайце мне хоць трошачкі! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ніл-гілевіч/матывы-і-вобразы-паэзіі-ніла-гілевіча]] * [[творы/ніл-гілевіч/грамадзянская-і-медытатыўная-лірыка-ніла]] * [[постаці/ніл-гілевіч]] * [[творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-лодачкі]] * [[творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-родныя-дзеці-гдз]]