~~META: title = Ніл Гілевіч — Ах, якая над Гайнай купальская ноч!.. &keywords = гайнай, агні, раскладайце, купальская, ноч &abstract = Чытаць верш Ніла Гілевіча "Ах, якая над Гайнай купальская ноч!.." &iftrue = nan ~~ ====== Ніл Гілевіч — Ax, якaя нaд Гaйнaй кyпaльcкaя нoч!.. ====== Ах, якая над Гайнай купальская ноч!\\ Самы раз бы шукаць кветку-папараць,\\ Самы раз уплятаць летуценні ў вянок,\\ Самы раз белы корань выкапываць!\\ \\ Ды ні гуку над Гайнай – пад цёмным шатром.\\ Толькі зоркі – як вочкі Купаліны.\\ Дзе ж вы, хлопцы, дзяўчаты? Чаму за сялом,\\ Над ракою, агні не запалены?\\ \\ Раскладайце, паліце Купалля агні!\\ Не затым, каб ускрэсла мінуўшчына,\\ А каб лепей убачыць наступныя дні,\\ Да вытокаў душой дакрануўшыся...\\ \\ Раскладайце агні – хай плывуць па рацэ,\\ Можа, ў зыркім святле іх вы ўгледзіце\\ Постаць Янкі Купалы з кійком у руцэ –\\ Запрасіце яго прысуседзіцца!\\ \\ Ён вас, пэўна, папросіць «Каліну» спяваць\\ І, напэўна, ад слёз не стрымаецца,\\ Скажа: «Ах жа, якое купаллейка ў вас!\\ Ах, якую вы спадчыну маеце!..»\\ \\ 1970 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-купала/янка-купала-заклятая-кветка]] * [[творы/ніл-гілевіч/матывы-і-вобразы-паэзіі-ніла-гілевіча]] * [[ibdc.ped>купалле]] * [[ibdc.ped>купальскі-абрад]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-у-купальскую-ноч]]