~~META: title = Ніл Гілевіч — Асвенцім &keywords = міліёны &abstract = Чытаць санет Ніла Гілевіча "Асвенцім" &iftrue = nan ~~ ====== Ніл Гілевіч — Асвенцім ====== «Нас тут было чатыры міліёны!» –\\ Крычыць жахлівы надпіс са сцяны.\\ «Усім, усім падпальшчыкам вайны\\ На ўсе вякі мы шлём свае праклёны!\\ \\ Нас з’еў агонь – чатыры міліёны\\ Мужчын, жанчын, дарослых і дзяцей.\\ Скажыце: дымам з вогнішча касцей\\ Сягоння свет ужо не заімглёны?\\ \\ Скажыце – мёртвыя, мы хочам знаць:\\ З жаночых кос, як таннай сыравіны,\\ Ужо не ткуць сягоння мешкавіны\\ І дываноў, каб ногі выціраць?\\ \\ А каб мільёнамі не паміраць –\\ Вы знаеце, што вы рабіць павінны?»\\ \\ 1964-1965 гг. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш]] * [[слоўнік/санет]] * [[слоўнік/вянок-санетаў]]