~~META: title = Міхась Чарот — Развітанне &keywords = йдзі, біцца, сын, куль, народ, бедны, сцяпанка, сцяпан, воля, войску, смела, пан, матуля, сыночек &abstract = Верш Міхася Чарота "Развітанне" &iftrue = nan ~~ ====== Міхась Чарот — Развітанне ====== У нядзельку дужа рана,\\ Шчэ не чутна звону,\\ Маці сына выпраўляе\\ Ў армію Чырвону.\\ – Йдзі, сыночку, я жагнаю,\\ З ворагамі біцца,\\ А каб Бог памог іх здолець.\\ Буду я маліцца.\\ Смела йдзі, сынок, у войска,\\ Барані ты волю:\\ Кожны сам сабе павінен\\ Здабыць лепшу долю.\\ За народ змагайся бедны,\\ Каб і ён быў вольны…\\ Два сыны ужо ваююць,\\ Дык і ты будзь здольны.\\ Край ратуй, што у няволі\\ Цэлымі вякамі…\\ Йдзі, Сцяпанка, йдзі, сыночку,\\ Біся з палякамі.\\ Ты не біся з бедным братам,\\ Што, як ты, працуе,\\ А заві яго на помач…\\ Прыйдзе – як пачуе.\\ Не шкадуй ні куль, ні шаблі\\ Для магната пана.\\ Хай у бойцы ён спазнае\\ Мужыка Сцяпана!\\ Зможаш ворага, дык хутка\\ Вяртайся дахаты:\\ Дзякуй шчырае пачуеш\\ Ад мяне і таты.\\ Вёска ўся цябе пахваліць,\\ Што ты быў салдатам,\\ За зямлю што з панам біўся,\\ Каб быць ўсім багатым…\\ Сцяпан слухае ўсё моўчкі,\\ З злосці дрыжаць губы…\\ Пачуў столькі ў сабе моцы,\\ Што дубы вярнуў бы!\\ – Споўню ўсё, аб чым прасіла,\\ Стаў Сцяпан бажыцца, –\\ За народ, за яго волю\\ Буду смела біцца!\\ Пакажу панам-зладзеям,\\ Што ў мяне ёсць сіла,\\ Абы куляў, вострых шабляў\\ На вайне хапіла.\\ А цяпер бывай здарова,\\ Мілая матуля,\\ Шчэ пабачымся, як ў войску\\ Пашкадуе куля!..\\ Развітаўся… А матуля\\ Стаіць каля ганка…\\ І пайшоў з панамі біцца\\ Сын яе Сцяпанка.\\ \\ 1920 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/міхась-чарот/міхась-чарот-песня-беларуса]] * [[творы/міхась-чарот/міхась-чарот-босыя-на-вогнішчы]] * [[творы/міхась-чарот/міхась-чарот-звон]] * [[постаці/міхась-чарот]] * [[творы/міхась-чарот/міхась-чарот-вясенняя-раніца]]