~~META: title = Міхась Чарот — Моладзь &keywords = Чарот, моладзь &abstract = Чытаць верш "Моладзь" Міхася Чарота &iftrue = nan ~~ ====== Міхась Чарот — Моладзь ====== Дзецям будучай камуны\\ Сонца ясна шле прамень,\\ Песню славы граюць струны,\\ Іх вітае новы дзень.\\ \\ Хто пажар затушыць ў свеце,\\ Што шугае да нябёс?\\ Толькі вы, камуны дзеці,\\ Вас чакае лепшы лёс.\\ \\ Хто тварэц жыцця людскога,\\ Волі, шчасця, пекнаты?\\ Хто кладзе к жыццю дарогу?\\ Ведай, моладзь, гэта — ты!\\ \\ 1920 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/міхась-чарот/міхась-чарот-звон]] * [[творы/міхась-чарот/міхась-чарот-вясенняя-раніца]] * [[творы/міхась-чарот/міхась-чарот-босыя-на-вогнішчы]] * [[постаці/міхась-чарот]] * [[творы/міхась-чарот/міхась-чарот-песня-беларуса]]