~~META: title = Міхась Чарот — Маладому песняру &keywords = Чарот, малады, пясняр &abstract = Чытаць верш "Маладому песняру" Міхася Чарота &iftrue = nan ~~ ====== Міхась Чарот — Маладому песняру ====== Гэй, пясняр малады, не вучыся спяваць\\ Новай песні на сумны той лад.\\ Весялей трэба йграць, хоць бы й струны парваць,\\ Хоць і сам мо вяселлю не рад.\\ Ведай ты, што твой верш раніць сэрца людзей,\\ Абаўе ён іх цела, як вуж...\\ Дык іграй весялей, гані смутак з грудзей,\\ Пакуль шчэ малады ты і дуж.\\ Загартуй ты свой верш, як у горані сталь,\\ Стралой вострай ляціць хай у свет,\\ Абшукае хай даль, знойдзе ў сэрцы скрыжаль\\ I пакіне на камені след...\\ \\ . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .\\ \\ Шмат хто песні складаў пра гаротны наш край —\\ Апявалі няволю і глум...\\ Ты, пясняр, заіграй, галасней заспявай,\\ Хай загіне адвечны наш сум.\\ Няхай новы твой спеў гразь балот скалыхне,\\ Хай узбудзіць заснуўшы лес, гай...\\ Няхай вольна ўздыхне, хай вясёла зірне\\ Наш спрадвеку заплаканы край! \\ 1921 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/міхась-чарот/міхась-чарот-босыя-на-вогнішчы]] * [[творы/міхась-чарот/міхась-чарот-песня-беларуса]] * [[творы/міхась-чарот/міхась-чарот-вясенняя-раніца]] * [[творы/міхась-чарот/міхась-чарот-звон]] * [[постаці/міхась-чарот]]