Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:міхась-чарот:міхась-чарот-звон

Гэта старая версія дакумента!


Міхась Чарот — Звон

Зазвані моцна, звон, загудзі,
Каб пачулі цябе на ўвесь край,
Беларуса хутчэй разбудзі,
Хоць цяпер яму спаць ты не дай!

Прыйшоў час, калі сорамна спаць;
Усе так шчыра за працу ўзялісь,
Ўсе жыццё пачалі будаваць,
А ты спіш… Хоць ад звону праснісь!

Паглядзі, як сусед пачаў жыць,
Што нядаўна нявольнікам быў.
Ён не спаў, — і цяпер ён не спіць,
Усім кажа, што ён яшчэ жыў.

А чаго, беларус, ты маўчыш?!
I табе годзе, братку, драмаць:
Калі можна гукаць — ты маўчыш,
Каб пасля не прыйшлось шкадаваць…

Кінь саромецца мовы сваёй,
Зваць сябе беларусам пачні,
Папрацуй над сялібай сваёй,
А пасля з ціхатой адпачні!..

Дык звані моцна, звон, і гудзі,
Сваім гукам глушы увесь край!
Хто шчэ спіць — ты таго разбудзі,
Хто не спіць — тых да працы збірай!

1918

Падобныя старонкі

  • міхась-чарот/міхась-чарот-босыя-на-вогнішчы
  • міхась-чарот
  • міхась-чарот/міхась-чарот-песня-беларуса
  • міхась-чарот/міхась-чарот-моладзь
  • міхась-чарот/міхась-чарот-вясенняя-раніца
творы/міхась-чарот/міхась-чарот-звон.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki