~~META: title = Міхась Чарот — Завіруха &keywords = завіруха &abstract = Чытаць верш "Завіруха" Міхася Чарота &iftrue = nan ~~ ====== Міхась Чарот — Завіруха ====== Над балотам гудзе завіруха...\\ Ведзьмай носіцца з краю да краю\\ I змятае з зямлі жыцця пацяруху...\\ Неба свінцовым дажджом палівае.\\ \\ Бура ломіць дубы і бярозы-сталеткі,\\ Выварочвае хвоі з карэннем...\\ I ўзыходзяць з-пад снегу чырвоныя кветкі,\\ Непагоды шалёнай насенне.\\ \\ Мы засыпаны снежнымі іскрамі,\\ Ломім ногі ў галлі буралому...\\ Крычым сонцу: «Блізка мы, блізка мы!\\ К свету Вялікаму! Новаму!»\\ \\ Нам не страшна мяцеліца смерці\\ I напевы хаўтурныя ветру...\\ Ўсё жыццё нам прыходзілась мераць\\ Агнявыя балоты і нетры.\\ \\ Завіруха як свішча — мы слухаем...\\ Песцяць сэрца жалобныя песні...\\ Свет стары яна смела парухае,—\\ Гэта бура зімы напрадвесні.\\ \\ Падарожны не згіне ў мяцеліцу.\\ Шлях ён знойдзе ў тумане балота...\\ Тут адважнаму путніку верыцца,\\ Што ўжо хутка міне яго слота.\\ \\ Сонца гляне — асвеціць палеткі,\\ Згіне з сэрца бязмерная скруха...\\ Закрасуюць з-пад снегу чырвоныя кветкі,\\ Сціхне плакаць жыцця завіруха.\\ \\ 1922 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/міхась-чарот/міхась-чарот-звон]] * [[творы/міхась-чарот/міхась-чарот-босыя-на-вогнішчы]] * [[творы/міхась-чарот/міхась-чарот-песня-беларуса]] * [[творы/міхась-чарот/міхась-чарот-вясенняя-раніца]] * [[постаці/міхась-чарот]]