~~META: title = Міхась Чарот — Вясну пяю &keywords = сонца &abstract = Чытаць верш "Вясну пяю" Міхася Чарота &iftrue = nan ~~ ====== Міхась Чарот — Вясну пяю ====== Зямлю цалуе неба сінь\\ Сваім чырвоным сонцатварам,\\ I песню ночы «ква-кум-бінь»\\ Пяюць мне сонныя выгары.\\ \\ У высі зорак сенажаць\\ Вартуе месяц — дзед двухрогі,\\ Не хоча раніцу спаткаць\\ I лесам хмар ідзе, бязногі.\\ \\ Капліца белая, як здань,\\ Ў тумане плавае за вёскай,\\ I сонцам спуджаная рань\\ Прысела зайцам за бярозкай.\\ \\ Дзянніцы зірк на небе стух,\\ Вясковых хат дымяць галовы,\\ У лапцях з пугаю пастух\\ Трубою плача на каровы.\\ \\ Пяе у полі хор калёс,\\ Як старац з ліраю разбітай...\\ Загоны вузкія авёс\\ Убраў зялёным аксамітам.\\ \\ Вясёлы птушак перазвон\\ Гудзе на воблачнай званіцы...\\ Бязмоўнай цішы гіне сон,\\ Як сонца выплыве крыніцай.\\ \\ I сыпле промень вогнесталь,\\ К вачам схілю сярпом далонь я\\ I пазіраю моўчкі ўдаль,\\ У шыр блакітнага бяздоння.\\ \\ 1922 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/міхась-чарот/міхась-чарот-босыя-на-вогнішчы]] * [[постаці/міхась-чарот]] * [[творы/міхась-чарот/міхась-чарот-песня-беларуса]] * [[творы/міхась-чарот/міхась-чарот-вясенняя-раніца]] * [[творы/міхась-чарот/міхась-чарот-звон]]