творы:міхась-чарот:міхась-чарот-вясенняя-раніца
Гэта старая версія дакумента!
Міхась Чарот — Вясенняя раніца
Гляньце, дзеткі, у аконца,
Ды пара ужо ўставаць.
Як прыгожа там бясконца.
Сорам, дзеткі, позна спаць!
Заглянула сонца ў вочкі,
Дзень прыйшоў — даволі сну.
На свет гляньце, галубочкі,
Ўсе вітаюць там вясну.
Пчолкі выпаўзлі з калоды,
Пачалі збіраць мядок,
Шпак вартуе агароды
I вішнёвы наш садок.
Зелянее траўка ў полі.
Ў небе птушачкі пяюць.
Эх! Зімы не будзе болей,
Хутка кветкі зацвітуць.
Вы зірніце у аконца,
Палюбуйцеся хаця:
Колькі волі, колькі сонца,
Колькі новага жыцця!
Ўстаньце, дзеткі, пойдзем ў поле
Спевы слухаць, кветкі рваць.
Ў хаце сумна, бы ў няволі…
Ўстаньце дзеткі, годзе спаць!
Падобныя старонкі
- міхась-чарот/міхась-чарот-моладзь
- міхась-чарот/міхась-чарот-звон
- міхась-чарот
- міхась-чарот/міхась-чарот-песня-беларуса
- міхась-чарот/міхась-чарот-босыя-на-вогнішчы
творы/міхась-чарот/міхась-чарот-вясенняя-раніца.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1