~~META: title = Міхась Чарот — Вясенняя раніца &keywords = сонца, вясна &abstract = Чытаць верш Міхася Чарота "Вясенняя раніца" &iftrue = nan ~~ ====== Міхась Чарот — Вясенняя раніца ====== Гляньце, дзеткі, у аконца,\\ Ды пара ужо ўставаць.\\ Як прыгожа там бясконца.\\ Сорам, дзеткі, позна спаць!\\ \\ Заглянула сонца ў вочкі,\\ Дзень прыйшоў — даволі сну.\\ На свет гляньце, галубочкі,\\ Ўсе вітаюць там вясну.\\ \\ Пчолкі выпаўзлі з калоды,\\ Пачалі збіраць мядок,\\ Шпак вартуе агароды\\ I вішнёвы наш садок.\\ \\ Зелянее траўка ў полі.\\ Ў небе птушачкі пяюць.\\ Эх! Зімы не будзе болей,\\ Хутка кветкі зацвітуць.\\ \\ Вы зірніце у аконца,\\ Палюбуйцеся хаця:\\ Колькі волі, колькі сонца,\\ Колькі новага жыцця!\\ \\ Ўстаньце, дзеткі, пойдзем ў поле\\ Спевы слухаць, кветкі рваць.\\ Ў хаце сумна, бы ў няволі…\\ Ўстаньце дзеткі, годзе спаць! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/міхась-чарот/міхась-чарот-моладзь]] * [[творы/міхась-чарот/міхась-чарот-звон]] * [[постаці/міхась-чарот]] * [[творы/міхась-чарот/міхась-чарот-песня-беларуса]] * [[творы/міхась-чарот/міхась-чарот-босыя-на-вогнішчы]]