~~META: title = Міхась Стральцоў — Чаму так згадваем былое... &keywords = нібыта &abstract = Чытаць санет Міхася Стральцова "Чаму так згадваем былое..." &iftrue = nan ~~ ====== Міхась Стральцоў — Чаму так згадваем былое... ====== Чаму так згадваем былое,\\ Свае ранейшыя часы\\ На той, што на схадку, палове\\ Жыццёвай нашай паласы?\\ \\ Да золкіх росаў дотык босы\\ Або, калі ўжо дзень патух, –\\ То гуд чмяля сумнагалосы,\\ Ці прыгуменны рай бярозы,\\ Ці бессмяротны хлебны дух.\\ \\ Нібыта толькі й разгарнення,\\ Нібыта толькі й захаплення,\\ Што ў несур’ёзнай той журбе...\\ Але ж і болей чым імгненне\\ Не прыме вечнасць ад цябе. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/міхась-стральцоў/творчасць-міхася-стральцова]] * [[постаці/міхась-стральцоў]] * [[творы/міхась-стральцоў/міхась-стральцоў-сена-на-асфальце]] * [[творы/міхась-стральцоў/міхась-стральцоў-адзін-лапаць-адзін-чунь]] * [[творы/міхась-стральцоў/міхась-стральцоў-на-чацвёртым-годзе-вайн]]