~~META: title = Міхась Стральцоў — Ты пайшла... &keywords = клетку &abstract = Чытаць верш Міхася Стральцова "Ты пайшла..." &iftrue = nan ~~ ====== Міхась Стральцоў — Ты пайшла... ====== Ты пайшла,\\ ты чамусьці пайшла,\\ і я\\ стаў калодзежам без вады,\\ стаў вясновым кустом без лісця,\\ але болей за ўсё\\ стаў падобны на клетку,\\ якую пакінула птушка...\\ \\ Чую, у садзе чужым пяе,\\ бачу між дрэў залачоную клетку. ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/міхась-стральцоў]] * [[творы/міхась-стральцоў/міхась-стральцоў-сена-на-асфальце]] * [[творы/міхась-стральцоў/міхась-стральцоў-адзін-лапаць-адзін-чунь]] * [[творы/міхась-стральцоў/міхась-стральцоў-на-чацвёртым-годзе-вайн]] * [[творы/міхась-стральцоў/творчасць-міхася-стральцова]]