~~META: title = Міхась Стральцоў — О зямля... &keywords = рэактыўнага, думаў, ігната, любіць &abstract = Урывак з апавядання Міхася Стральцова "Сена на асфальце" &iftrue = nan ~~ ====== Міхась Стральцоў — О зямля... ====== О зямля! Ты даеш нам тугу па небе, але не меншая наша туга па табе. З далёкіх і блізкіх дарог вяртаемся мы да цябе, і спеў жаваранка аглушае нас не меней, чым гул рэактыўнага самалёта. Неаднойчы так было і са мной, і часта я думаў: навошта выбіраць паміж жаваранкам і рэактыўным самалётам? Хіба ж нельга, каб было і тое і другое? І, мусіць, не ўся праўда ў дзядзькі Ігната, праўда ў таго, у каго яе больш.\\ Не, я не дакараў дзядзьку Ігната. Я думаў, што кожны чалавек павінен добра ведаць сваё месца на зямлі, што кожны, урэшце, мае права любіць нешта асабліва моцна, – няхай так: гэта ўсё ж лепш, чым не любіць нічога. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/міхась-стральцоў/міхась-стральцоў-на-чацвёртым-годзе-вайн]] * [[творы/міхась-стральцоў/творчасць-міхася-стральцова]] * [[творы/міхась-стральцоў/міхась-стральцоў-адзін-лапаць-адзін-чунь]] * [[постаці/міхась-стральцоў]] * [[творы/міхась-стральцоў/міхась-стральцоў-сена-на-асфальце]]