творы:міхась-стральцоў:міхась-стральцоў-ода-прозе
Гэта старая версія дакумента!
Міхась Стральцоў — Ода прозе
Люблю я прозы дух цвярозы,
Яе густы, зямляны дух.
Яна і жартам, як сур’ёзам,
Карчы варочае за двух.
I не стамляецца тым часам,
Глядзі, паэце-рызыкант.
Заместа жвавага Пегаса –
Худы каняга Расінант.
Цішэй – далей. Не ведаць згубы.
У слоту цягне і ў буран.
Ды не глядзі яму ты ў зубы,
Паэце-браце, як цыган.
Ты мо здзіўляешся, што прозе
Я оды вершыкам пішу?
Яшчэ мне з ёю па дарозе,
3 дарогі селавой на возе
Шчэ з ёй уз’еду на шашу.
Крыніца: Стральцоў М. Выбранае: Проза, паэзія, эсэ. / [Прадм. А. Адамовіча]. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1987. – 607 с.
Падобныя старонкі
- міхась-стральцоў/творчасць-міхася-стральцова
- міхась-стральцоў
- міхась-стральцоў/міхась-стральцоў-сена-на-асфальце
- міхась-стральцоў/міхась-стральцоў-адзін-лапаць-адзін-чунь
- міхась-стральцоў/міхась-стральцоў-на-чацвёртым-годзе-вайн
творы/міхась-стральцоў/міхась-стральцоў-ода-прозе.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1