~~META: title = Міхась Стральцоў — Ода прозе &keywords = стральцоў, &rarr, міхась, &ndash, адзін, &rarr міхась, стральцоў &rarr, міхась стральцоў, &rarr міхась стральцоў &abstract = Чытаць "Оду прозе" Міхася Стральцова &iftrue = nan ~~ ====== Міхась Стральцоў — Ода прозе ====== Люблю я прозы дух цвярозы,\\ Яе густы, зямляны дух.\\ Яна і жартам, як сур’ёзам,\\ Карчы варочае за двух.\\ \\ I не стамляецца тым часам,\\ Глядзі, паэце-рызыкант.\\ Заместа жвавага Пегаса –\\ Худы каняга Расінант.\\ \\ Цішэй – далей. Не ведаць згубы.\\ У слоту цягне і ў буран.\\ Ды не глядзі яму ты ў зубы,\\ Паэце-браце, як цыган.\\ \\ Ты мо здзіўляешся, што прозе\\ Я оды вершыкам пішу?\\ Яшчэ мне з ёю па дарозе,\\ 3 дарогі селавой на возе\\ Шчэ з ёй уз’еду на шашу.\\ \\ Крыніца: Стральцоў М. Выбранае: Проза, паэзія, эсэ. / [Прадм. А. Адамовіча]. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1987. – 607 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/міхась-стральцоў/творчасць-міхася-стральцова]] * [[постаці/міхась-стральцоў]] * [[творы/міхась-стральцоў/міхась-стральцоў-сена-на-асфальце]] * [[творы/міхась-стральцоў/міхась-стральцоў-адзін-лапаць-адзін-чунь]] * [[творы/міхась-стральцоў/міхась-стральцоў-на-чацвёртым-годзе-вайн]]