~~META: title = Міхась Кавыль — Ідзі, ідзі... &keywords = ідзі, эдэльвейс &abstract = Чытаць верш Міхася Кавыля "Ідзі, ідзі..." &iftrue = nan ~~ ====== Міхась Кавыль — Ідзі, ідзі... ====== Упала ноч. Як эдэльвейсы, зоры Цвітуць над Альпамі. Аскепак-маладзік У неба ўрэзаўся. Блакітнае на горы Імжыць святло. А ты ідзі, ідзі... Якая ноч! Як у святыні, ціха I урачыста. На калені упадзі. Вунь там агонь міргае... Шчасце з ліхам Кладуцца спаць... А ты ідзі, ідзі... Трывожыць ноч, як смерці жах мінулы, I прышласць мроіцца, як недабіты дзік. Нібы агонь, няўсподзеў шуганула Жаданне жыць. Каб жыць, ідзі, ідзі... Канае ноч, і зазвінелі зоры. Прамень, як штых, бліснуў, I маладзік Збляднеў, самлеў. Ружовае на горы імжыць святло. А ты ідзі, ідзі... \\ \\ 1944-1952 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-сібір]] * [[творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-просьба]] * [[творы/міхась-кавыль/жыццёвы-і-творчы-шлях-міхася-кавыля]] * [[постаці/міхась-кавыль]] * [[творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-санет]]