~~META: title = Міхась Кавыль — Яшчэ снягоў не выкіпела пена... &keywords = яшчэ, спрасоння &abstract = Міхась Кавыль - Яшчэ снягоў не выкіпела пена... &iftrue = nan ~~ ====== Міхась Кавыль — Яшчэ снягоў не выкіпела пена... ====== Яшчэ снягоў не выкіпела пена,\\ Вятры ільдзінак зорных не змялі,\\ А ўжо бруіцца па бярэзін венах\\ Прыглушаная музыка зямлі.\\ \\ Шпурнуўшы ў сінь праменне-камертоны,\\ Гарыць агнём няўрымсным дырыжор.\\ Яшчэ часіна – пяруноў трамбоны\\ Удараць марш вясновы з рэ-мажор.\\ \\ Лясы спрасоння зашумяць: “Дзе лісце?”\\ Зямля нап’ецца сонца і вады.\\ Паймчацца рэчкі ў эстафэтны высціг,\\ У белай радасці закружацца сады...\\ \\ 19. II. 1963 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-санет]] * [[постаці/міхась-кавыль]] * [[творы/міхась-кавыль/жыццёвы-і-творчы-шлях-міхася-кавыля]] * [[творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-просьба]] * [[творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-сібір]]