~~META: title = Міхась Кавыль — Чалавек &keywords = магілы, здзек, чалавек, сілы, хвалях, кроў &abstract = Чытаць верш Міхася Кавыля "Чалавек" &iftrue = nan ~~ ====== Міхась Кавыль — Чалавек ====== Пылінка вечнасці ты, чалавек,\\ Вянок тварэння усямоцнай сілы;\\ Спыняеш бег грымотны горных рэк,\\ А сам сябе не ўпыніш да магілы;\\ П’янееш з славы, пераносіш здзек,\\ Шукаеш праўды, шчасця з веку ў век.\\ \\ У той далёкі дакаменны век\\ Зубамі грызся з зверам чалавек,\\ Любіў раздолле, ненавідзеў здзек;\\ Над ім стыхіяў бушавалі сілы...\\ Вяшчаюць шмат што курганы, магілы,\\ Раскопаныя на ўзбярэжжы рэк.\\ \\ Па хвалях мора, паўнаводных рэк\\ Байдаркай, стругам у навейшы век\\ Туды, дзе вее холадам магілы,\\ Дзе джунгляў вусціш, пнуўся чалавек,\\ Тубыльцаў вольных перавагай сілы\\ Ў няволю браў, чыніў над імі здзек.\\ \\ Прыроды дзеці, вам на здзіў і здзек\\ Бетон і сталь скавалі грудзі рэк,\\ Трыножыць розум незямныя сілы;\\ Дарос да сотні чалавечы век,\\ І ён, правобраз Боскі, чалавек\\ Ляціць на высціг з гукам да магілы.\\ \\ Ляці да сонца — не мінеш магілы.\\ За што, Тварэц, такі над сынам здзек?\\ Гарылы брат вышэйшы, чалавек\\ На Марсе сочыць скрыжаванні рэк,\\ Махнуў крылом у атамовы век,\\ На штурм вышынь маланкі ловіць сілы.\\ \\ Сышлі на землю процьмы чорнай сілы,\\ Разносіць вецер цяжкі дух магілы,\\ Імкне жыццё у дапатопны век;\\ Пакутнік славіць катаванні, здзек,\\ І кроў людзей дыміць на хвалях рэк,\\ Сячэ галовы страшны чалавек.\\ \\ Прадоння жах, і кроў, і здзек не век.\\ Магілы ўстануць, лопнуць жылы рэк...\\ О, джвагнуць сілы неба, чалавек! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-пра-ўваскрэсенне-душы-і-пе]] * [[творы/якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-чалавек]] * [[ibdc.ped>чалавек-і-прырода]] * [[ibdc.ped>рэкі-і-людзі]]