Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:міхась-кавыль:міхась-кавыль-трыялеты

Гэта старая версія дакумента!


Міхась Кавыль — Трыялеты

1

Я падслухаў цябе ля крыніцы,
Улюбенец багінь трыялет.
Прыгажосці тваёй таямніцы
У сінявым трызвоне зарніцы,
Што у срэбныя хвалі глядзіцца
Там, дзе сумны схіліўся паэт.
Я падслухаў цябе ля крыніцы,
Улюбенец багінь трыялет.

2

Апошні раз даю зарок
Урэзаць песні сумнай крылле.
Яна, змагарнасці парок,
Збівае з рытму войны крок:
Аб ёй сказаў якісь прарок:
Яе узвышша – замагілле.
Апошні раз даю зарок
Урэзаць песні сумнай крылле.

3

«Не было і няма весялосці…»

Ул. Дудзіцкі

“Не было і няма …” I не трэба.
Весялосцю не купіш тугі.
На абрусе блакітнага неба
Ёсць акраец няспытаны хлеба,
Найвялікшая сэрца патрэба
На аблоні, дзе вецер тугі…
Не было і няма… I не трэба.
Весялосцю не купіш тугі.

Жнівень 1956

Падобныя старонкі

  • еўдакія-лось/еўдакія-лось-трыялет
  • данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-не-называй-мяне-
  • трыялет
  • рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-юнацтва-светлая-часіна
  • эдуард-акулін/эдуард-акулін-трыялет
творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-трыялеты.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki