~~META: title = Міхась Кавыль — Трыялеты &keywords = тугі, купіш, падслухаў, крылле, сумнай, зарок, апошні, песні, весялосцю, улюбенец, крыніцы, багінь, трыялет, урэзаць &abstract = Чытаць "Трыялеты" Міхася Кавыля &iftrue = nan ~~ ====== Міхась Кавыль — Трыялеты ====== **1** Я падслухаў цябе ля крыніцы,\\ Улюбенец багінь трыялет.\\ Прыгажосці тваёй таямніцы\\ У сінявым трызвоне зарніцы,\\ Што у срэбныя хвалі глядзіцца\\ Там, дзе сумны схіліўся паэт.\\ Я падслухаў цябе ля крыніцы,\\ Улюбенец багінь трыялет.\\ **2** Апошні раз даю зарок\\ Урэзаць песні сумнай крылле.\\ Яна, змагарнасці парок,\\ Збівае з рытму войны крок:\\ Аб ёй сказаў якісь прарок:\\ Яе узвышша – замагілле.\\ Апошні раз даю зарок\\ Урэзаць песні сумнай крылле.\\ **3** «Не было і няма весялосці...»\\ Ул. Дудзіцкі “Не было і няма ...” I не трэба.\\ Весялосцю не купіш тугі.\\ На абрусе блакітнага неба\\ Ёсць акраец няспытаны хлеба,\\ Найвялікшая сэрца патрэба\\ На аблоні, дзе вецер тугі...\\ Не было і няма... I не трэба.\\ Весялосцю не купіш тугі.\\ \\ Жнівень 1956 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-трыялет]] * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-не-называй-мяне-]] * [[слоўнік/трыялет]] * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-юнацтва-светлая-часіна]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-трыялет]]