~~META: title = Міхась Кавыль — Сібір &keywords = Сібір, халодная, магіла, мачыха, забыць, сілы &abstract = Чытаць верш Міхася Кавыля "Сібір" &iftrue = nan ~~ ====== Міхась Кавыль — Сібір ====== Сібір, Сібір – халодная магіла,\\ Забыць цябе няма ніякай сілы,\\ Старая ведзьма, мачыха мая!\\ \\ Ой, колькі ты людзей акасцяніла,\\ А колькі іх, зняможаных, пахілых,\\ Ў чарзе над ямай чорнаю стаяць?!\\ \\ Яны стаяць, цякуць іх рэчкай слёзы,\\ Іх ледзяняць траскучыя марозы\\ Ды джгае вецер, лютая змяя...\\ \\ Сібір, Сібір – халодная магіла,\\ Забыць цябе няма ніякай сілы,\\ Старая ведзьма, мачыха мая!\\ \\ Новасібірск, 1934 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/міхась-кавыль/жыццёвы-і-творчы-шлях-міхася-кавыля]] * [[творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-просьба]] * [[творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-ідзі-ідзі]] * [[постаці/міхась-кавыль]] * [[творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-санет]]