~~META: title = Міхась Кавыль — Рандо &keywords = веру &abstract = Чытаць "Рандо" Міхася Кавыля &iftrue = nan ~~ ====== Міхась Кавыль — Рандо ====== Веру: смагу ўталю бруёй Случы,\\ Нарву лілеяў, кіяшоў, аеру;\\ Мяне уцягне з галавою далячынь, веру.\\ \\ Калісьці там, на Поўначы, падлеглы зверу,\\ Цынготна-хворы, я ледзь ногі валачыў,\\ Ды выжыў, бо не траціў у збавенне веру.\\ \\ Цяпер – бадзяжныя шляхі. Не ў нас ключы\\ Ад брамаў княжых. Жабраком няма даверу,\\ Але ўскросне Збаўца, павядзе на чын, веру. ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/міхась-кавыль]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-ронда]] * [[слоўнік/рандо]] * [[творы/міхась-кавыль/жыццёвы-і-творчы-шлях-міхася-кавыля]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-рандо]]