~~META: title = Міхась Кавыль — Просьба &keywords = кавыль, міхась, &rarr, \r\nна, \r\nці, \r\nля, \r\ni, міхась кавыль, &rarr міхась, кавыль &rarr, &rarr міхась кавыль &abstract = Чытаць верш Міхася Кавыля "Просьба" &iftrue = nan ~~ ====== Міхась Кавыль — Просьба ====== Каля Слуцку ёсць адно сяло,\\ Невялічкае, двароў з дзесятак.\\ Калі-б вас туды як завяло,\\ Пашукайце, калі ласка, хату.\\ \\ Паміж хат яна адна, бадай,\\ На страсе гадуе мох зялёны,\\ На двары красуе лебяда,\\ Ля варот сумуюць ціха клёны.\\ \\ На кале пузаты дрэмле гляк,\\ Ля хлява цабэрак у мякіне.\\ На градзе цвітуць півоні, мак,\\ Па сяброўках журыцца вярбіна.\\ \\ Вы напэўна знойдзеце, і вас\\ Прывітаюць хлебам чорным з соляй,\\ I сцюдзёны спрагу ўтоліць квас,\\ Пачастуюць бульбаю з фасоляй.\\ \\ Папытайцеся тады у той,\\ Што спаткае і адчыніць дзверы,\\ Ці чакае скуль-небудзь сватоў,\\ Ці не страціла надзею й веру.\\ \\ I адкажа: “Як-жа, абяцаў...\\ Толькі, мо, нямашака на свеце ...”\\ Не чакайце сумнага канца\\ I маёй пакутніцы скажэце,\\ \\ Што жыву, кахаю і прыйду,\\ Як зямлю маланкі зноў ахрысцяць.\\ Хай прадзе пачынкі светлых дум,\\ Тчэ сузор’і радаснага прыйсця.\\ \\ 1952 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-сібір]] * [[творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-ідзі-ідзі]] * [[творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-санет]] * [[творы/міхась-кавыль/жыццёвы-і-творчы-шлях-міхася-кавыля]] * [[постаці/міхась-кавыль]]