~~META: title = Міхась Кавыль — Настальгія &keywords = настальгія, бялеюць &abstract = Чытаць верш Міхася Кавыля "Настальгія" &iftrue = nan ~~ ====== Міхась Кавыль — Настальгія ====== Ці пішу штось, ці ў хоры спяваю, –\\ Спражыць сэрца маё настальгія:\\ Бачу вобразы роднага краю,\\ Незабыўныя, дарагія...\\ \\ Вунь, пад Лысай Гарою матуля\\ Раз-параз нахіляецца ў жыце...\\ Там і сёстраў бялеюць кашулі,\\ А над імі жаўрук у блакіце...\\ \\ Случ сінявыя хвалі калыша,\\ Із вады выстаўляе лілеі.\\ Ў садзе россып вішнёвая вішань,\\ I антонаўкі ў лісцях бялеюць...\\ \\ Падканвойны на рэчцы Усуры\\ Нахіляўся бурштыну напіцца:\\ У буйных хвалях, як волава, хмурых\\ Чуў усплёскі случанскіх крыніцаў.\\ \\ Ў Альпах краскі ірваў “эдэльвейсы”,\\ Мне здавалася – йрву васілёчкі.\\ У Парыжы пад Шопэна вальсы\\ Я кружыўся, ўзіраўся у вочкі\\ \\ Мадмазэляў, а бачыў Алеську,\\ Як палескую пралеску...\\ \\ Настальгія, як здрада ў каханні,\\ Дапякае й на дзён, сумных, схіле.\\ Не дае супакою жаданне:\\ На матулі укленчыць магіле.. .\\ \\ 1990 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/міхась-кавыль/жыццёвы-і-творчы-шлях-міхася-кавыля]] * [[творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-сібір]] * [[творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-просьба]] * [[постаці/міхась-кавыль]] * [[творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-санет]]