~~META: title = Міхась Кавыль — Крытыку &keywords = вершы, крытык &abstract = Чытаць верш Міхася Кавыля "Крытыку" &iftrue = nan ~~ ====== Міхась Кавыль — Крытыку ====== Словы вершу, што глыбы граніту,\\ У нямым спачываюць бяздонні.\\ Не падняць іх агнём дынаміту,\\ Калі ў сэрцы зара не зазвоніць.\\ \\ Вершы, вершы, паэта малітвы\\ На жыцця нясуцешнай аблоні!\\ Вы як слёзы, што воін уроніць\\ Пасля цяжкай спраможнае бітвы.\\ \\ У пустэльні спякотнай крыніца.\\ Перад тым, як бальзаму напіцца,\\ Меч хавае разбойнік у ножны.\\ \\ Толькі ты, самасвечаны крытык,\\ Не па сану імсцівы, сярдзіты,\\ Хрысціш лоб, блудасловіш бязбожна.\\ \\ 1955 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі]] * [[слоўнік/вянок-санетаў]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш]] * [[слоўнік/санет]]