Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:міхась-кавыль:міхась-кавыль-жураўлі

Гэта старая версія дакумента!


Міхась Кавыль — Жураўлі

Із далёкай заморскай зямлі,
Дзе сады зелянеюць узіму,
Без трывогі ляцяць жураўлі
На сваю дарагую радзіму.

Каля Нёману, лесу наўскрай,
Адкурлычуць прыгожае лета,
А увосень у сонечны край
Зноў у вырай у эскарце дзетак.

А куды мне падацца, куды?
Ці-ж навек прысмактала чужына?
Дзе напіцца жывое вады,
Камень цяжкі каб з сэрца нізрынуў?

Жураўлі, мае сёстры, браты,
Як не выстаю, сум мо задужыць,
Па дарозе ў Святую Святых
Захапеце з сабой маю душу.

1976

Падобныя старонкі

  • міхась-кавыль/жыццёвы-і-творчы-шлях-міхася-кавыля
  • міхась-кавыль
  • міхась-кавыль/міхась-кавыль-просьба
  • міхась-кавыль/міхась-кавыль-санет
  • міхась-кавыль/міхась-кавыль-сібір
творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-жураўлі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki