~~META: title = Міхась Кавыль — Жураўлі &keywords = жураўлі, куды &abstract = Чытаць верш Міхася Кавыля "Жураўлі" &iftrue = nan ~~ ====== Міхась Кавыль — Жураўлі ====== Із далёкай заморскай зямлі,\\ Дзе сады зелянеюць узіму,\\ Без трывогі ляцяць жураўлі\\ На сваю дарагую радзіму.\\ \\ Каля Нёману, лесу наўскрай,\\ Адкурлычуць прыгожае лета,\\ А увосень у сонечны край\\ Зноў у вырай у эскарце дзетак.\\ \\ А куды мне падацца, куды?\\ Ці-ж навек прысмактала чужына?\\ Дзе напіцца жывое вады,\\ Камень цяжкі каб з сэрца нізрынуў?\\ \\ Жураўлі, мае сёстры, браты,\\ Як не выстаю, сум мо задужыць,\\ Па дарозе ў Святую Святых\\ Захапеце з сабой маю душу.\\ \\ 1976 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/міхась-кавыль/жыццёвы-і-творчы-шлях-міхася-кавыля]] * [[постаці/міхась-кавыль]] * [[творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-просьба]] * [[творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-санет]] * [[творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-сібір]]