Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:міхась-кавыль:міхась-кавыль-вілянэль

Гэта старая версія дакумента!


Міхась Кавыль — Вілянэль

З табою быў я справядлівы.
Прайшоў па сэрцы дзідай час,
Цяпер я грэшны, нешчаслівы.

Ці раз я чуў твой смех глумлівы
I дакараў сябе ці раз.
З табою быў я справядлівы.

Мяне вялі душы прылівы,
Святых надзей агонь не гас.
Цяпер я грэшны, нешчаслівы.

Пад’юджваў юны дух гуллівы,
Ў распусты багне часта граз.
З табою быў я справядлівы.

У сне лавіў твой цень трымслівы,
Насіў партрэт твой на паказ.
Цяпер я грэшны, нешчаслівы.

Паблытаў сцежкі век імклівы,
Кахання слодыч – не для нас.
З табою быў я справядлівы,

Цяпер я грэшны, нешчаслівы.

1957

Падобныя старонкі

  • міхась-кавыль/міхась-кавыль-санет
  • міхась-кавыль/жыццёвы-і-творчы-шлях-міхася-кавыля
  • міхась-кавыль/міхась-кавыль-сібір
  • міхась-кавыль
  • міхась-кавыль/міхась-кавыль-просьба
творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-вілянэль.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki