~~META: title = Міхась Кавыль — Вілянэль &keywords = цяпер, грэшны, справядлівы, нешчаслівы &abstract = Чытаць "Вілянэль" Міхася Кавыля &iftrue = nan ~~ ====== Міхась Кавыль — Вілянэль ====== З табою быў я справядлівы.\\ Прайшоў па сэрцы дзідай час,\\ Цяпер я грэшны, нешчаслівы.\\ \\ Ці раз я чуў твой смех глумлівы\\ I дакараў сябе ці раз.\\ З табою быў я справядлівы.\\ \\ Мяне вялі душы прылівы,\\ Святых надзей агонь не гас.\\ Цяпер я грэшны, нешчаслівы.\\ \\ Пад’юджваў юны дух гуллівы,\\ Ў распусты багне часта граз.\\ З табою быў я справядлівы.\\ \\ У сне лавіў твой цень трымслівы,\\ Насіў партрэт твой на паказ.\\ Цяпер я грэшны, нешчаслівы.\\ \\ Паблытаў сцежкі век імклівы,\\ Кахання слодыч – не для нас.\\ З табою быў я справядлівы,\\ \\ Цяпер я грэшны, нешчаслівы.\\ \\ 1957 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-санет]] * [[творы/міхась-кавыль/жыццёвы-і-творчы-шлях-міхася-кавыля]] * [[творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-сібір]] * [[постаці/міхась-кавыль]] * [[творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-просьба]]