~~META: title = Міхась Кавыль — Бенгалія &keywords = бенгалія, “дэш”, “рай”, чырвоны, сястра,бенгаліі, беларусь &abstract = Чытаць верш Міхася Кавыля "Бенгалія" &iftrue = nan ~~ ====== Міхась Кавыль — Бенгалія ====== Бенгалія,\\ Бенгалія...\\ Не даходзіць, хоць зарэж,\\ Для чаго табе, Бенгалія,\\ Прычапілі хвосьцік “дэш”?\\ \\ Бенгалія,\\ Бенгалія...\\ Ты глядзішся ў акіян.\\ А гуляюць па Бенгаліі\\ Голад, мор і Гора-Хан...\\ \\ Бенгалія,\\ Бенгалія...\\ Беларус юнак-паэт *\\ Твае слёзы нёс, Бенгалія,\\ Із катоўні на той свет.\\ \\ Бенгалія,\\ Бенгалія...\\ Талент збыў чырвоны “рай”,\\ Бо у вобразе Бенгаліі\\ Ён аплакваў родны край.\\ \\ Бенгалія,\\ Бенгалія. . .\\ Беларусь – твая сястра,\\ I сястру тваю, Бенгалія,\\ Бог нядоляй пакараў.\\ \\ Бенгалія,\\ Бенгалія...\\ Ты парвала ланцугі,\\ А сястры тваёй, Бенгалія,\\ Сэрца сцяў ланцуг тугі.\\ \\ Бенгалія,\\ Бенгалія...\\ Не спяшы ў чырвоны “рай”,\\ Дзе пакутуе, Бенгалія,\\ Беларусь, твая сястра.\\ \\ Бенгалія,\\ Бенгалія...\\ Не румянь пажоўклы твар:\\ Няма розніцы, Бенгалія,\\ Душыць хан, ці камісар.\\ \\ Бенгалія,\\ Бенгалія.. .\\ Гуж “расейскі” не парвеш.\\ Калі згінеш як Бенгалія,\\ Не ўратуе хвосцік “дэш”.\\ \\ 25. III. 1972\\ * Сяргей Астрэйка ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-сібір]] * [[творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-просьба]] * [[творы/міхась-кавыль/жыццёвы-і-творчы-шлях-міхася-кавыля]] * [[постаці/міхась-кавыль]] * [[творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-санет]]