Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:міхась-зарэмба:міхась-зарэмба-рыжая-ластаўка-гдз

Гэта старая версія дакумента!


Міхась Зарэмба — Рыжая ластаўка — ГДЗ

1. Галоўная гераіня твора — дзяўчынка Верачка. Аўтар гаворыць, што ў яе «бледны, нібы на іконе, тварык, які светлым німбам абрамляюць агніста-рыжыя валасы». Апранута Верачка ў сінюю крэпдэшынавую сукенку. Пры знаёмстве з дзяўчынкай адразу звяртае на сябе ўвагу яе клопат пра сям'ю. Уражвае, што ў хвіліны небяспекі яна не думае пра сябе, а кідаецца ратаваць родных. Яшчэ наша гераіня вельмі далікатная, уражлівая.
2. У бальніцы Верачка была «як зачараваная. Пульс, дыханне — нармальныя, а знешне не выяўлялася ніякіх прыкмет жыцця. Збялелы, без адзінай крывінкі твар, на якім найбольш выразна выясніліся вяснушкі, заплюшчаныя вочы, моцна сціснутыя вусны». Урачы, каб дапамагчы дзяўчынцы, правялі кансіліум на чале з вопытным прафесарам. Але. зразумець захворванне і паставіць дыягназ урачы не змаглі.
3. Планета ластавак сонечная і маляўнічая. На ёй жывуць адной вялікай сям'ёй, сябруюць, не злоснічаюць, няма там ворагаў, ніхто нікога не пакрыўдзіць.
4. Першай сустрэла Верачку, якая ператварылася ў ластаўку, незнаёмка-ластаўка шчырымі і ветлівымі словамі. I ўсе птушкі на гэтай планеце былі рады Верачцы, віталі яе, выгуквалі: «Будзем сябраваць», «Мы рады сустрэчы».
5. Складаны быў лёс у бабулі і дзядулі Верачкі. Некалі яны вучыліся ў адным класе, потым, пасля сямігодкі, бабуля пайшла працаваць на ферму, а дзед вывучыўся на трактарыста. Потым пачалася вайна — «пекла з пеклаў», якая і загубіла тады яшчэ дваццацігадовага дзеда Рыгора. Ён сарваў чаку з гранаты, калі немцы наваліліся на яго. Засталася бабуля адна гадаваць бацьку Верачкі.
На Планеце ластавак бабуля Мо і дзядуля Ры абрадаваліся ўнучцы, а даведаўшыся з экрана гіпнатычнай магічнасці пра пажар у іх роднай хаце, вырашылі ратаваць Верачку, каб яна вярнулася дадому з іх благаслаўленнем.

Падобныя старонкі

творы/міхась-зарэмба/міхась-зарэмба-рыжая-ластаўка-гдз.1755963826.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki