~~META: title = Міхась Зарэмба — Рыжая ластаўка — ГДЗ &keywords = ластаўка &abstract = ГДЗ па аповесці Міхась Зарэмбы "Рыжая ластаўка" &iftrue = nan ~~ ====== Міхась Зарэмба — Рыжая ластаўка — ГДЗ ====== 1. Галоўная гераіня твора — дзяўчынка Верачка. Аўтар гаворыць, што ў яе "бледны, нібы на іконе, тварык, які светлым німбам абрамляюць агніста-рыжыя валасы". Апранута Верачка ў сінюю крэпдэшынавую сукенку. Пры знаёмстве з дзяўчынкай адразу звяртае на сябе ўвагу яе клопат пра сям'ю. Уражвае, што ў хвіліны небяспекі яна не думае пра сябе, а кідаецца ратаваць родных. Яшчэ наша гераіня вельмі далікатная, уражлівая.\\ 2. У бальніцы Верачка была "як зачараваная. Пульс, дыханне — нармальныя, а знешне не выяўлялася ніякіх прыкмет жыцця. Збялелы, без адзінай крывінкі твар, на якім найбольш выразна выясніліся вяснушкі, заплюшчаныя вочы, моцна сціснутыя вусны". Урачы, каб дапамагчы дзяўчынцы, правялі кансіліум на чале з вопытным прафесарам. Але. зразумець захворванне і паставіць дыягназ урачы не змаглі.\\ 3. Планета ластавак сонечная і маляўнічая. На ёй жывуць адной вялікай сям'ёй, сябруюць, не злоснічаюць, няма там ворагаў, ніхто нікога не пакрыўдзіць.\\ 4. Першай сустрэла Верачку, якая ператварылася ў ластаўку, незнаёмка-ластаўка шчырымі і ветлівымі словамі. I ўсе птушкі на гэтай планеце былі рады Верачцы, віталі яе, выгуквалі: "Будзем сябраваць", "Мы рады сустрэчы".\\ 5. Складаны быў лёс у бабулі і дзядулі Верачкі. Некалі яны вучыліся ў адным класе, потым, пасля сямігодкі, бабуля пайшла працаваць на ферму, а дзед вывучыўся на трактарыста. Потым пачалася вайна — "пекла з пеклаў", якая і загубіла тады яшчэ дваццацігадовага дзеда Рыгора. Ён сарваў чаку з гранаты, калі немцы наваліліся на яго. Засталася бабуля адна гадаваць бацьку Верачкі.\\ На Планеце ластавак бабуля Мо і дзядуля Ры абрадаваліся ўнучцы, а даведаўшыся з экрана гіпнатычнай магічнасці пра пажар у іх роднай хаце, вырашылі ратаваць Верачку, каб яна вярнулася дадому з іх благаслаўленнем.\\ ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-журба/янка-журба-ластаўкі]] * [[ibdc.ped>першы-аблёт]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-ластаўкі]] * [[ibdc.ped>ластаўкі-бабулі-паўліны]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-вярніся-ластаўка]]