~~META: title = Мікола Чарняўскі — Ёлка &keywords = ёлка, вясёлка, свята, ззяе, падарункі, новы, год &abstract = Чытаць верш Міколы Чарняўскага "Ёлка" &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Чарняўскі — Ёлка ====== Завітала ў госці ёлка –\\ З намі Новы год спаткаць,\\ Ззяе ёлка, як вясёлка,\\ Рада пець і танцаваць.\\ \\ Зухаваты, барадаты\\ Сыпле жарты Дзед Мароз.\\ Са Снягуркаю на свята\\ Падарункі ён прынёс.\\ \\ Вочы весняцца ў Снягуркі,\\ Добра ўсім каля яе:\\ Нам Снягурка падарункі,\\ Як усмешкі, раздае.\\ \\ Што за дзіва – наша ёлка!\\ Што за свята – Новы год!\\ Ззяе ёлка, як вясёлка,\\ Водзіць з намі карагод. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-вясёлка-над-полем]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-акадэмія-на-колах]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-каго-баіцца-зубр]] * [[творы/міхась-чарняўскі/міхась-чарняўскі-вогнепаклоннікі]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-змайстравалі-сані]]