~~META: title = Мікола Чарняўскі — Чарадзейныя пруткі &keywords = пруткі, бабуліных, руках, ўрок &abstract = Чытаць верш Міколы Чарняўскага "Чарадзейныя пруткі" &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Чарняўскі — Чарадзейныя пруткі ====== У руках бабуліных пруткі –\\ Бліскавіц дзівоснае мільганне.\\ А клубкі,\\ Нібыта калабкі,\\ Тупаюць па кошыку\\ Ад рання.\\ \\ Паслухмяныя яе рукам\\ І пруткам, –\\ Спачынку не чакаюць:\\ І няўседна вёрткім калабкам,\\ Пагуляюць,\\ А пасля –\\ Знікаюць.\\ \\ У руках бабуліных пруткі,\\ Не пруткі –\\ Жывыя хабаткі:\\ Кожны рух –\\ Завучаны, бы ўрок.\\ І чаго, чароўныя, не зробяць?!\\ Звяжуць рукавічкі,\\ Світэрок\\ І сукенку, –\\ Ў іх умення хопіць!\\ \\ І на што ні глянуць –\\ Свой узор,\\ Колераў дзівосная вясёлка:\\ То ў нябёс узятых,\\ То – у зор,\\ То ў лугоў надрэчных,\\ То – у золкаў.\\ У руках бабуліных пруткі.\\ Хіба прапушчу я ўрок такі?\\ \\ Я падсела бліжай да яе.\\ Я гатова,\\ Як яна, старацца.\\ Дай, бабуля, мне\\ Пруткі свае,\\ Навучы, як з імі\\ Мне ўпраўляцца.\\ \\ Я не кіну іх,\\ Не засмучу –\\ З імі, як і ты,\\ Дружыць хачу! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-акадэмія-на-колах]] * [[творы/міхась-чарняўскі/міхась-чарняўскі-вогнепаклоннікі]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-вясёлка-над-полем]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-змайстравалі-сані]]