~~META: title = Мікола Чарняўскі — Цымбалы &keywords = дзядуля, пчолкі, цымбалы, наўздагон, пчолак &abstract = Чытаць верш Міколы Чарняўскага "Цымбалы" &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Чарняўскі — Цымбалы ====== Нібы жывы,\\ Гамоніць вулей.\\ За пчолкай пчолка –\\ Наўздагон...\\ А дзядуля,\\ А дзядуля –\\ Лёг і слухае\\ Іх звон.\\ \\ Ён ляжыць на ўзмежку ў садзе,\\ Пчолкі ж –\\ Нібы ў згодзе з ім:\\ Ні палохаць,\\ Ні кусацца\\ Не збіраюцца зусім.\\ \\ Пчолы ўсе забылі быццам,\\ Што ў іх зброя –\\ Джалы – ёсць.\\ Іх дзядуля не баіцца,\\ Бо для пчол ён –\\ Свой, не госць.\\ \\ На губах блукае ўсмешка –\\ Гэты грай\\ Старому люб...\\ Над сцяжынкай,\\ Над узмежкам\\ Мільгануў унукаў чуб.\\ \\ – Што ты, дзедка, там чаруеш? –\\ Кажа ўнук,\\ Здзіўлены ўшчэнт.\\ – Ці ж не бачыш,\\ Ці ж не чуеш? –\\ Пчолак слухаю канцэрт.\\ Ох, і ўдала,\\ Ох, і ўдала\\ Могуць пчолкі ўсе іграць!\\ А цымбалы,\\ А цымбалы –\\ Іх званчэй\\ Не падабраць!\\ \\ Ты паслухай, падзівіся.\\ Ды не бойся,\\ Стань бліжэй...\\ Раптам хлопчык\\ Аж узвіўся:\\ – Ой! –\\ І з саду ў двор хутчэй!\\ \\ Засмяяўся дзед,\\ З дакорам\\ Наўздагон гукнуў:\\ – Ты што?\\ Уцякаць ад пчолак сорам,\\ І ўцякаць ад іх\\ Нашто?\\ \\ Пчолкі ж гналіся, унучак,\\ Каб табе цымбалы даць,\\ Каб і ты\\ На іх, пявучых,\\ Як яны ўсе,\\ Мог пайграць! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-акадэмія-на-колах]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-вясёлка-над-полем]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-змайстравалі-сані]] * [[творы/міхась-чарняўскі/міхась-чарняўскі-вогнепаклоннікі]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка]]