~~META: title = Мікола Чарняўскі — Урок ветлівасці &keywords = ўрок, кніжку, ўроку, дзяўчынак, зінка &abstract = Чытаць верш Міколы Чарняўскага "Урок ветлівасці" &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Чарняўскі — Урок ветлівасці ====== Дзяўчынак хлопцы\\ Не чапаюць,\\ За косы нават\\ Не скубнуць.\\ Папросяць кніжку –\\ І чакаюць,\\ Пакуль ім кніжку\\ Пададуць.\\ \\ Як імянінніцы,\\ Дзяўчынкі,\\ Ажно цвітуць:\\ Прыемна ім –\\ Наш класны стараста\\ Навінку\\ Прыдумаў простую зусім:\\ Быць паслухмянымі,\\ Дзяўчынак\\ Не крыўдзіць болей\\ Анідзе!\\ Ці будзе ўрок,\\ Ці перапынак,–\\ Трымацца ветліва\\ Ўвесь дзень!\\ \\ Куды падзеўся\\ Вечкаў ляскат?\\ Дзе лішні ўзбуджаны шумок?\\ На ўроку:\\ – Дзякуй!..\\ – Калі ласка!..\\ На ўроку –\\ Ветлівасці ўрок.\\ \\ А на бліжэйшым перапынку\\ Да Генкі –\\ Згодзіцца ці не? –\\ Як змоўшчыца,\\ Падсела Зінка:\\ – Памый анучку\\ За мяне...\\ Ды адмахнуўся\\ Злосна Генка:\\ – Сама памыеш,\\ Не паненка!\\ \\ І Зінка,\\ Глянуўшы звысоку,\\ Спытала ўсё ж:\\ – Забыў няўжо?\\ Ты што казаў\\ На тым уроку?..\\ – А ўрок... Урок мінуў ужо... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/міхась-чарняўскі/міхась-чарняўскі-вогнепаклоннікі]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-акадэмія-на-колах]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-змайстравалі-сані]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-вясёлка-над-полем]]