творы:мікола-чарняўскі:мікола-чарняўскі-спрэчка
Гэта старая версія дакумента!
Мікола Чарняўскі — Спрэчка
Што за выдумшчык Сярожа
Мой сусед,
Таварыш мой!..
– Хто хутчэй стаміцца можа? –
Заспрачаўся ён са мной. –
А ці той,
Хто ляжыць,
А ці той,
Хто сядзіць?..
Спрэчка –
Тая ж трэніроўка
На цярпенне.
Так ці не?..
Я –
У крэсла ўсеўся лоўка,
Ён –
Залёг на тапчане.
Ён ляжыць,
А я сяджу,
У акно,
На двор гляджу…
Я даўно б
Схадзіў на рэчку,
Шчупака б
Прынёс дамоў,
Але як тады
Са спрэчкай?
Я ж прайграю
Без размоў!..
Змарнаваўся
Цэлы дзень
Воляю-няволяй.
Ён – ляжаў,
А я сядзеў:
Хто
Стаміўся
Болей?
Падобныя старонкі
- мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-вясёлка-над-полем
- міхась-чарняўскі/міхась-чарняўскі-вогнепаклоннікі
- мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-акадэмія-на-колах
- мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-змайстравалі-сані
- мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка
творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-спрэчка.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1