~~META: title = Мікола Чарняўскі — Спрэчка &keywords = сярожа, ляжыць, сядзіць &abstract = Верш Міколы Чарняўскага "Спрэчка" &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Чарняўскі — Спрэчка ====== Што за выдумшчык Сярожа\\ Мой сусед,\\ Таварыш мой!..\\ – Хто хутчэй стаміцца можа? –\\ Заспрачаўся ён са мной. –\\ \\ А ці той,\\ Хто ляжыць,\\ А ці той,\\ Хто сядзіць?..\\ \\ Спрэчка –\\ Тая ж трэніроўка\\ На цярпенне.\\ Так ці не?..\\ Я –\\ У крэсла ўсеўся лоўка,\\ Ён –\\ Залёг на тапчане.\\ \\ Ён ляжыць,\\ А я сяджу,\\ У акно,\\ На двор гляджу...\\ \\ Я даўно б\\ Схадзіў на рэчку,\\ Шчупака б\\ Прынёс дамоў,\\ Але як тады\\ Са спрэчкай?\\ Я ж прайграю\\ Без размоў!..\\ Змарнаваўся\\ Цэлы дзень\\ Воляю-няволяй.\\ \\ Ён – ляжаў,\\ А я сядзеў:\\ Хто\\ Стаміўся\\ Болей? ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-вясёлка-над-полем]] * [[творы/міхась-чарняўскі/міхась-чарняўскі-вогнепаклоннікі]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-акадэмія-на-колах]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-змайстравалі-сані]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка]]