творы:мікола-чарняўскі:мікола-чарняўскі-снежань
Гэта старая версія дакумента!
Мікола Чарняўскі — Снежань
Снежань, збочыўшы са сцежкі,
Пагуляць рашыў у снежкі.
Азірнуўся, а наўкол –
Ні сняжынкі,
Чорны дол.
Крыкнуў ён:
– Усім на ўцеху
Прынясі, Завея, снегу!
Усхадзілася Завея,
Паслухмяная яму,
Глянуў Снежань –
Даль бялее…
– Гэй, вітайце ўсе Зіму!
Сам жа ў лес
пайшоў на золку:
– Прынясу малечы ёлку.
Запрашу на карагод.
Заўтра свята –
Новы год!
Падобныя старонкі
- мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-змайстравалі-сані
- мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка
- міхась-чарняўскі/міхась-чарняўскі-вогнепаклоннікі
- мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-акадэмія-на-колах
- мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-вясёлка-над-полем
творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-снежань.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1