~~META: title = Мікола Чарняўскі — Снежань &keywords = снежань, завея &abstract = Чытаць верш Міколы Чарняўскага "Снежань" &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Чарняўскі — Снежань ====== Снежань, збочыўшы са сцежкі,\\ Пагуляць рашыў у снежкі.\\ Азірнуўся, а наўкол –\\ Ні сняжынкі,\\ Чорны дол.\\ Крыкнуў ён:\\ – Усім на ўцеху\\ Прынясі, Завея, снегу!\\ Усхадзілася Завея,\\ Паслухмяная яму,\\ Глянуў Снежань –\\ Даль бялее...\\ – Гэй, вітайце ўсе Зіму!\\ Сам жа ў лес\\ пайшоў на золку:\\ – Прынясу малечы ёлку.\\ Запрашу на карагод.\\ Заўтра свята –\\ Новы год! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-змайстравалі-сані]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка]] * [[творы/міхась-чарняўскі/міхась-чарняўскі-вогнепаклоннікі]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-акадэмія-на-колах]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-вясёлка-над-полем]]