творы:мікола-чарняўскі:мікола-чарняўскі-пайшлі-ад-нас-канікулы
Гэта старая версія дакумента!
Мікола Чарняўскі — Пайшлі ад нас канікулы
Пайшлі ад нас канікулы
Сцяжынкаю вясёлай.
За парты
Зноў паклікала
Званком прыветным
Школа.
Як журавы, што з выраю
Дамоў ляцяць, –
Уранку
Сабраліся, шчаслівыя,
Мы зноў на школьным ганку.
А школа, сонцам ззяючы
Як маці, сустракае:
– Заходзьце, Добрай раніцы!
Даўно я вас чакаю!
I дзверы адчыняюцца
У клас –
У свет бяскрайні,
I верасень схіляецца
Над партай,
Як настаўнік.
Падобныя старонкі
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-першая-настаўніца
- кастусь-жук/кастусь-жук-урок
- авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-хто-вас-у-школу-сабі
- вясковы-асветнік
- дарога-ў-школу
творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-пайшлі-ад-нас-канікулы.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1