~~META: title = Мікола Чарняўскі — Пайшлі ад нас канікулы &keywords = школа &abstract = Чытаць верш Міколы Чарняўскага "Пайшлі ад нас канікулы" &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Чарняўскі — Пайшлі ад нас канікулы ====== Пайшлі ад нас канікулы\\ Сцяжынкаю вясёлай.\\ За парты\\ Зноў паклікала\\ Званком прыветным\\ Школа.\\ \\ Як журавы, што з выраю\\ Дамоў ляцяць, –\\ Уранку\\ Сабраліся, шчаслівыя,\\ Мы зноў на школьным ганку.\\ \\ А школа, сонцам ззяючы\\ Як маці, сустракае:\\ – Заходзьце, Добрай раніцы!\\ Даўно я вас чакаю!\\ \\ I дзверы адчыняюцца\\ У клас –\\ У свет бяскрайні,\\ I верасень схіляецца\\ Над партай,\\ Як настаўнік. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-першая-настаўніца]] * [[творы/кастусь-жук/кастусь-жук-урок]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-хто-вас-у-школу-сабі]] * [[ibdc.ped>вясковы-асветнік]] * [[ibdc.ped>дарога-ў-школу]]