~~META: title = Мікола Чарняўскі — Лён-ляночак &keywords = лён-ляночак, мама &abstract = Чытаць верш Міколы Чарняўскага "Лён-ляночак" &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Чарняўскі — Лён-ляночак ====== На сцяблінцы кожнай –\\ Сіненькі званочак:\\ Хораша на ранку\\ Лён расцвіў, ляночак.\\ \\ Мама сцежкай крочыць.\\ Сонцам ззяюць вочы:\\ Добры ў нашай мамы\\ Вырас лён-ляночак.\\ \\ Ветрык павявае,\\ Шэпчацца з ляночкам.\\ Мама нам ляночку\\ Падпляла ў вяночкі.\\ \\ – Расцвітайце, дзеці,\\ Нібы лён-ляночак –\\ Будзе светла ў свеце\\ Ад блакітных вочак! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-змайстравалі-сані]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-вясёлка-над-полем]] * [[творы/міхась-чарняўскі/міхась-чарняўскі-вогнепаклоннікі]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-акадэмія-на-колах]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка]]