~~META: title = Мікола Чарняўскі — Лясная гаспадыня &keywords = дуплом &abstract = Чытаць верш Міколы Чарняўскага "Лясная гаспадыня" &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Чарняўскі — Лясная гаспадыня ====== Вавёрка ўжо апошні грыб\\ Зняла з сучка сухога.\\ А лістапад ажно ахрып –\\ Гуляў з вятрамі многа.\\ \\ Бярозы, клёны сярод хвой,\\ Аддаўшы ўборы долу,\\ Глядзяць на шэрань раніцой –\\ Настрой іх невясёлы.\\ \\ І толькі дуб – стары сілач –\\ Трос вохрыстай макушкай.\\ Ён быў дуплом, у ім жыла\\ Вавёрка-сакатушка.\\ \\ Сюды арэхаў, жалудоў,\\ Грыбоў, яловых шышак\\ Назносіла да халадоў:\\ Зімой запас – не лішак.\\ \\ Расклада ўсё дабро ладком.\\ Управілася лоўка\\ І шыльдачку над тым дуплом,\\ Павесіла – «КЛАДОЎКА». ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-вясёлка-над-полем]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-акадэмія-на-колах]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-змайстравалі-сані]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка]] * [[творы/міхась-чарняўскі/міхась-чарняўскі-вогнепаклоннікі]]