Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:мікола-чарняўскі:мікола-чарняўскі-колькі-ў-сонейка-сяброў

Гэта старая версія дакумента!


Мікола Чарняўскі — Колькі ў сонейка сяброў?

Колькі ў сонейка праменняў,
Як узыдзе ў летні час?
Колькі іх?
Відаць, не меней,
Чым жыве на свеце нас.

Кожны дзень, як згаснуць зоры,
Рупна сонейка ўстае –
І ласкава,
І бадзёра
Нам па промню раздае.

Промні ў вокнах залацяцца,
Усміхаюцца ў вачах.
Многа сонца –
Многа шчасця,
Свет спявае ў гэты час.

Аднаго жадаем шчыра –
Ззялі б сонцам нашы дні.
Аднаго жадаем – міру
І зямлі ўсёй – дабрыні.

Неба сцеле промні-сцежкі
Да лугоў, азёр, бароў.
Сонца – ўсмешку.
Мы – усмешку…
Колькі ў сонейка сяброў?

Падобныя старонкі

  • міхась-чарняўскі/міхась-чарняўскі-вогнепаклоннікі
  • мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-акадэмія-на-колах
  • мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка
  • мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-змайстравалі-сані
  • мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-вясёлка-над-полем
творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-колькі-ў-сонейка-сяброў.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki