~~META: title = Мікола Чарняўскі — Колькі ў сонейка сяброў? &keywords = сонейка, жадаем, сонца, час &abstract = Верш Міколы Чарняўскага "Колькі ў сонейка сяброў?" &iftrue = nan ~~ ====== Мікола Чарняўскі — Колькі ў сонейка сяброў? ====== Колькі ў сонейка праменняў,\\ Як узыдзе ў летні час?\\ Колькі іх?\\ Відаць, не меней,\\ Чым жыве на свеце нас. Кожны дзень, як згаснуць зоры,\\ Рупна сонейка ўстае –\\ І ласкава,\\ І бадзёра\\ Нам па промню раздае. Промні ў вокнах залацяцца,\\ Усміхаюцца ў вачах.\\ Многа сонца –\\ Многа шчасця,\\ Свет спявае ў гэты час. Аднаго жадаем шчыра –\\ Ззялі б сонцам нашы дні.\\ Аднаго жадаем – міру\\ І зямлі ўсёй – дабрыні. Неба сцеле промні-сцежкі\\ Да лугоў, азёр, бароў.\\ Сонца – ўсмешку.\\ Мы – усмешку...\\ Колькі ў сонейка сяброў? ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/міхась-чарняўскі/міхась-чарняўскі-вогнепаклоннікі]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-акадэмія-на-колах]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-змайстравалі-сані]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-вясёлка-над-полем]]